У расійскіх дронах усё больш заходніх камплектуючых

Дрон, фота ілюстратыўнае / iStock/Olena Bartienieva
Украінскія ўлады заявілі пра рэзкі рост замежных кампанентаў у расійскіх беспілотніках, піша Bloomberg. Сярод кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца ў расійскіх дронах, ёсць вырабленыя ў ЗША і Заходняй Еўропе.
"Мы хацелі б, каб Еўрасаюз узмацніў кантроль за экспартам для еўрапейскіх кампаній", — сказаў Уладзіслаў Влясюк, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Украіны Ўладзіміра Зяленскага па пытаннях санкцый.
Украіна асабліва ўважліва сочыць за санкцыямі, уведзенымі ў адносінах да Беларусі, бо, паводле яе даных, Мінск усё часцей становіцца пляцоўкай для гандлю кампанентамі беспілотнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.