У Расіі злавілі гіганцкую рыбу і аддалі яе мядзведзям (фота)

У Расіі злавілі гіганцкую рыбу і аддалі яе мядзведзям (фота)

У Расіі ў раёне Курыльскіх астравоў рыбакі злавілі гіганцкую рыбу-месяц. Яна важыла каля 1100 кг. Аднак пакуль рыбакі прывезлі рыбу на бераг, яна паспела сапсавацца. Рэдкую здабычу выкінулі на звалку, дзе звычайна знаходзяць сабе ежу мядзведзі і іншыя дзікія жывёлы. Давялося выкарыстоўваць грузавік і кран. Сахалінскі краязнаўчы музей дамовіўся з рыбакамі, каб у наступны раз яны перадалі рыбу-месяц ім для вырабу экспанату.

Як адзначае сайт sakhalin.info, мяса рыбы-месяца не лічыцца смачным. У краінах ЕС нават забаронены продаж прадуктаў, вырабленых з яго. А вось у Японіі, Карэі і на Тайвані гэтае мяса лічыцца дэлікатэсам.

У Расіі злавілі гіганцкую рыбу і аддалі яе мядзведзям (фота)
Фота: sakhalin.info