У Расіі затрымалі беларускага "злодзея ў законе" Дэна Бабруйскага (відэа)

Расійскія праваахоўнікі затрымалі ў Раменскім раёне Маскоўскай вобласці 37-гадовага грамадзяніна Беларусі, які быў у міждзяржаўным вышуку. Ён больш вядомы, як беларускі "злодзей у законе" па мянушцы Дэн Бабруйскі (сапраўдныя імя і прозвішча — Дзяніс Макс). Яго падазраюць у здзяйсненні шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў на тэрыторыі Беларусі.

Як інфармуе прэс-служба МУС Расіі, пры сабе зламыснік меў пашпарт на чужое імя. Пра затрыманне расіяне ўжо паведамілі сваім беларускім калегам. Вырашаецца пытанне пра перадачу Дэна Бабруйскага ў Беларусь.