У Расіі развярнулі грузавік, які вёз з Беларусі 18 тон кітайскага вугра
У Пскоўскай вобласці Расіі развярнулі грузавік, які вёз з Беларусі больш за 18 тон смажанага кітайскага вугра. У дакументах адсутнічала інфармацыя аб паходжанні сыравіны, з якой вырабілі прадукцыю. А кітайскае прадпрыемства мае абмежаванні на ўвоз у Расію "прадукцыі з аквакультуры".
Таму, як паведамляе Рассельгаснагляд, груз вярнулі ў Беларусь.