У Расіі прапанавалі зрабіць кантрацэптывы менш дасяжнымі

Аптэка

Аптэка

Дэпутатка Дзярждумы Расіі Таццяна Саламаціна прапанавала зрабіць кантрацэптывы менш дасяжнымі. На яе думку, супрацьзачатачныя таблетакі павінны адпускацца выключна па рэцэпце ад доктара.

Саламаціна сцвярджае, што гарманальныя кантрацэптывы могуць негатыўна ўплываць на жаночы арганізм, выклікаючы гарманальныя збоі і заўчасны клімакс. Яна расказвае пра даследаванні, згодна з якімі жанчыны, якія выкарыстоўваюць такія метады кантрацэпцыі, могуць сутыкнуцца з менапаўзай ва ўзросце 40-45 гадоў. У той час як пры выкарыстанні іншых метадаў засцярогі менструацыі захоўваюцца да 50 гадоў.

У сучаснай навуцы пераважае іншае меркаванне. Гарманальныя кантрацэптывы, як і многія іншыя прэпараты, могуць мець пабочныя эфекты. У іх ёсць і супрацьпаказанні. Але агулам яны не наносяць сур'ёзнай шкоды арганізму пры правільным ужыванні пад кантролем гінеколага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.