У Расіі пачалі запавольваць YouTube — афіцыйна
У Расіі запаволяць YouTube / pixabay.com
У Расіі афіцыйна прызналі, што пачынаюць запавольваць YouTube, пішуць расійскія СМІ.
Дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн заявіў, што да канца тыдня хуткасць знізіцца на 40%, да канца наступнага тыдня — на 70%. Гэта датычыць толькі прагляду YouTube на камп’ютарах. Прынамсі пакуль.
Раней у СМІ паведамлялася, быццам у верасні расійскія ўлады хочуць канчаткова заблакаваць сэрвіс.
Ці пойдуць такім жа шляхам беларускія чыноўнікі — пакуль невядома. Але ў навагоднюю ноч рэжым Лукашэнкі ўжо практыкаваўся ў блакаванні YouTube.