У Расіі абверглі паведамленне пра шкло ў прэпараце беларускай вытворчасці

У Расіі абверглі паведамленне пра шкло ў прэпараце беларускай вытворчасці

У Расіі абверглі паведамленне пра шкло ў прэпараце беларускай вытворчасці “Пентаксіфілін”. Раней у расійскіх СМІ паведамлялася, што такія выпадкі былі зафіксаваныя ў Мардовіі, Калінінградзе і Валагодскай вобласці. Нібыта, у гэтыя расійскія рэгіёны былі пастаўленыя бракаваныя прэпараты беларускай вытворчасці (паведамлялася пра “дробныя часцінкі шкла і староннія дамешкі”).

Як інфармуе БЕЛТА, Рассельгаснагляд заявіў, што ў аўтаматызаванай інфармацыйнай падсістэме “Фармаканагляд” “адсутнічаюць паведамленні пра непажаданыя рэакцыі, звязаныя з выяўленнем у ампулах дадзеных прэпаратаў аскепкаў шкла ці іншых механічных уключэнняў”.

Пра тое, што ў вытворчасці прэпарата не знайшлі ніякіх парушэнняў, заявіла міністэрства аховы здароўя Беларусі.