У пятніцу ў Беларусі зноў чакаюцца начныя замаразкі
Замаразкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 26 верасня, у Беларусі будзе малавоблачна і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы — ад слабога да ўмеранага.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі 0...-5 градусаў, месцамі будзе 1-4 градусы вышэй за нуль. Сіноптыкі ў сувязі з замаразкамі абвясцілі штармавое папярэджанне. Удзень паветра прагрэецца да +12...+18 градусаў.
Субота ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў, а ў нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У ноч на суботу таксама чакаюцца замаразкі да -4 градусаў.
Прагноз надвор'я на 26 верасня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 26 верасня / Белгідрамет