У пятніцу ў Беларусі чакаюцца дажджы і туман

У пятніцу ў Беларусі чакаюцца дажджы і туман

Уначы і зранку 23 кастрычніка ў многіх раёнах Беларусі будзе туман. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па прагнозах сіноптыкаў, будзе воблачна. Уначы месцамі пройдуць невялікія дажджы, зранку і ўдзень часам таксама чакаюцца дажджы.

Уначы і раніцай у многіх раёнах, а днём месцамі па краіне прагназуецца туман. Вецер будзе паўночна-заходні, паўднёва-заходні, уначы слабы, а ўдзень 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 0 да 6 градусаў цяпла. Удзень прагназуюць +5...+11 градусаў.

Фота: screen-wallpapers.ru