У пятніцу ў Беларусь прыйдзе завея і моцны вецер

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Чакаецца хмарнае надвор'е, часамі будзе ісці снег, магчымая завея. Месцамі на дарогах прагназуецца галалёдзіца.



Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, 7-12 метраў у секунду, на большай частцы тэрыторыі — з парывамі да 15-22 метраў у секунду, месцамі — да 24 метраў у секунду.



Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -3 да +2 градусаў.



Такі характар надвор'я адпавядае памяранцаваму ўзроўню небяспекі.



Фота — liveinternet.ru