У пятніцу па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +31
Спёка, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 5 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе будзе 8-11 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца ад +22 па паўночным усходзе да +31 па паўднёвым захадзе. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Такое ж надвор'е захаваецца ў краіне і на выходных. Месцамі будуць ісці кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень будзе ад 21 да 28-31 градусаў са знакам "плюс".