У прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна каранавірус
У прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна каранавірус, паведамляе newsarmenia.am. Ён вымушаны пайсці на самаізаляцыю, будзе працаваць дыстанцыйна.
Прэс-служба армянскага прэм'ера адзначае, што хвароба працякае бессімптомна, а выявіў яе тэст.
Упершыню Пашынян заразіўся каранавірусам у канцы вясны 2020-га.