У Полацку затрымалі групу "цёмных" зламыснікаў

Як паведамляе БЕЛТА, у яе выніку была затрыманая група "цёмных маклераў" — аферыстаў, якія займаліся грашовымі махінацыямі на тэрыторыі Віцебскага і Мінскага рэгіёнаў. На працягу некалькіх гадоў зламыснікі праводзілі валютна-абменныя і фінансавыя аперацыі. Грошы да іх траплялі дзякуючы шэрым схемам вядзення бізнэсу. У незаконным абароце "цёмныя маклеры" выкарыстоўвалі аўтазапчасткі, будматэрыялы і прадукты харчавання. Нелегальны прыбытак склаў амаль 25 мільярдаў рублёў (больш за 2 млн 700 тысяч долараў).



Падчас затрымання ў зламыснікаў знайшлі буйныя сумы грошай, дарагія аўтамабілі. Распачатая крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.