У Пінску юнак страляў па школьніках з пнеўматычнага пісталета
У аднаго са школьнікаў з надброўнай дугі дасталі металічны шарык.
Следчы камітэт у Пінску пачаў справу за хуліганства па факце страляння з пнеўматычнага пісталета па групе падлеткаў.
Як паведамляе БЕЛТА, 23 лістапада з акна інтэрната ў групу хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзіліся на вуліцы, быў зроблены стрэл. Адзін са школьнікаў атрымаў рану правай надбровнай дугі і звярнуўся да медыкаў. Тыя дасталі з раны металічны шарык.
Падлеткі запомнілі акно інтэрната. Таму праваахоўнікі змаглі хутка адшукаць стралка. Ім апынуўся 17-гадовы ўраджэнец Іванаўскага раёна. Пры ператрусе ў бацькоўскім доме юнака знайшлі пнеўматычны пісталет.
Юнака затрымалі. Цяпер з ім працуюць следчыя.
Фота — imenno.ru