У Пінску міліцыя затрымала на працы супрацоўніка музея Палесся

Валерый Кобрынец / Ваяр
Валерый Кобрынец / Ваяр

11 верасня, супрацоўнікі міліцыі забралі Валерыя Кобрынеца з музея Беларускага Палесся. Міліцыянтаў было двое, адзін — у форме, другі — у цывільным адзенні, паведамляе Медыя-Палессе.

Валерый працуе загадчыкам навукова-асветніцкага аддзела ў музеі Беларускага Палесся. Цяпер не вядома дзе ён знаходзіцца. На тэлефонныя званкі Валерый не адказвае.

У нядзелю, 30 жніўня, Валерый Кобрынец праводзіў экскурсію па цэнтры Пінска. Каля калегіума экскурсійную групу акружыла міліцыя, нягледзячы на ​​гэта Валерый працягваў распавядаць пра гісторыю горада.

У музеі кажуць, што экскурсія была афіцыйна аформлена і аплачана. Да прагулцы па горадзе і аповяду пра гістарычнае мінулае Пінска далучыліся гараджане, якія ў той дзень былі на плошчы. Відавочцы паведамлялі, што экскурсію праслухалі каля сотні чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.