У Пінскім раёне сутыкнуліся аўтобусы, ёсць пацярпелыя
Пашкоджаны міжнародны аўтобус / t.me/pressmvd/
У Пінскім раёне сутыкнуліся два аўтобусы, паведамляе прэс-служба МУС. Здарэнне адбылося раніцай у аўторак на 430-м кіламетры аўтадарогі М-10 "Гомель — Кобрын". 57-гадовы пінчук, які кіраваў аўтобусам МАЗ, не прапусціў аўтобус Mercedes, які рухаўся па галоўнай. У выніку адбылося сутыкненне.
На момант здарэння ў салонах аўтобусаў знаходзіліся каля 40 пасажыраў. Дзве пасажыркі прыгараднага аўтобуса ва ўзросце 60 і 63 гадоў, а таксама 5-гадовая дзяўчынка з міжнароднага аўтобуса былі завезены ў бальніцу "для ацэнкі стану здароўя".
t.me/pressmvd/