У Петрыкаве ў рачным порце гарэў грузапад'ёмны плывучы кран
На месцы здарэння / МНС
У Петрыкаве ў рачным порце гарэў грузапад'ёмны плывучы кран. Як паведамляе прэс-служба МНС, ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне ў яго труме. Прычына пажару высвятляецца.
Ніхто з людзей падчас згаданага здарэння не пацярпеў.