У пераходзе мінскага метро знайшлі “нічыйную” піратэхніку
Перад навагоднімі святамі міліцыя ладзіць рэйды па выяўленні незаконных гандляроў педардамі.
У часе чарговага рэйду супрацоўнікі аддзелу аховы правапарадку Партызанскага РУУС знайшлі ў пераходзе станцыі “Трактарны завод” ажно 1.440 піратэхнічных вырабаў.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкаму, праваахоўнікі папярэджваюць, што выкарыстанне несертыфікаваных піратэхнічных вырабаў можа не толькі пагражаць здароўю, але і стаць прычынай прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці.
Нелегальных гандляроў піратэхнікай караюць штрафам да 50 базавых велічынь за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.