У панядзелак будзе туман, галалёдзіца і да +13 на паўднёвым усходзе Беларусі
У бліжэйшыя суткі, 12 сакавіка, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна на паўночна-ўсходняй палове пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Удзень у асобных раёнах прагназуюцца невялікія дажджы.
Месцамі чакаецца туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні, уначы ўмеркаваны, удзень парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад плюс 3 да мінус 3 градусаў, удзень — 1-7 са знакам плюс. На паўднёвым захадзе краіны ўначы будзе 4-6 цяпла, а ўдзень слупкі тэрмометраў падымуцца да +13 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.