У панядзелак будзе да +24 па паўднёвым захадзе Беларусі
У бліжэйшыя суткі, 9 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы: уначы ўмеркаваны, удзень — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 3-9 градусаў цяпла, а ў другой палове дня — 17-22. На паўднёвым захадзе краіны будзе яшчэ цяплей — там слупкі тэрмометраў падымуцца да 24 градусаў цяпла.
Небяспечных метэаралагічных з’яваў на панядзелак не чакаецца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.