У пачатку сакавіка ў Беларусі чакаецца да 13 градусаў цяпла
Першыя сакавіцкія дні прынясуць з сабой цёплае вясенняе надвор'е.
Праўда, у некаторых раёнах краіны пройдуць дажджы і мокры снег. Бліжэй да канца бягучага тыдня ў нашай краіне будзе 8 градусаў цяпла, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Уначы ў сераду, 26 лютага, чакаецца ад 0 да 6 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 0 да 5 цяпла. Істотных ападкаў заўтра не будзе, толькі на Брэстчыне магчымыя мокры снег і дождж.
Фота — БЕЛТА