У нядзелю ў Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы

У нядзелю ў Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы

У нядзелю, 8 лістапада, у Беларусі прагназуюцца ападкі. Уначы месцамі пройдуць невялікія дажджы, удзень жа у некаторых раёнах магчымыя моцныя дажджы. У начныя гадзіны і раніцай — туман.

Вецер будзе паўднёва-заходні і заходні. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях яго парывы дасягнуць 15-20 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што да тэмпературы паветра, дык заўтра ўначы чакаецца ад 0 да 6 градусаў вышэй за нуль, на ўсходзе нашай краіны — да мінус 2. У дзённыя гадзіны прагназуецца 4-10 цяпла, на захадзе — да 13 градусаў са знакам плюс.

Такое надвор'е захаваецца ў панядзелак-сераду, працягнуцца дажджы. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: Bymedia.net