У ноч на суботу будзе мароз да мінус 9

У ноч на суботу будзе мароз да мінус 9

У бліжэйшыя суткі, 31 кастрычніка, у Беларусі чакаецца невялікая хмарнасць, без ападкаў.

Уначы і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы 2-7 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы ад нуля да минус 6 градусаў, па ўсходзе да мінус 9. Удзень будзе 5-11 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота з архіву