У некаторых украінскіх дзяцей першы званок прайшоў у бамбасховішчы і метро
Першы званок у харкаўскім метро / t.me/suspilnekharkiv/
У некаторых украінскіх дзяцей першы званок 1 верасня прайшоў у бамбасховішчы і метро. З'явіліся відэа з Крывога Рога і з Харкава. Першакласнікі, бацькі і настаўнікі хаваліся ад расійскіх абстрэлаў. У Харкаве ў падземным пераходзе адной з станцый метро на ўрачыстай лінейцы прысутныя спачатку праспявалі ўкраінскі гімн, а пасля ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых за Украіну.
t.me/suspilnekharkiv/