У МЗС пракаментавалі рэзалюцыю Еўрапарламента па Беларусі

У МЗС Беларусі пракаментавалі рэзалюцыю Еўрапарламента па нашай краіне. Яна была прынятая 24 лістапада. Еўрапарламент лічыць, што намаганні Беларусі па адстойванню дэмакратычных каштоўнасцяў з'яўляюцца "недастатковымі". У дакуменце адзначаецца, што з 1994 года ў нашай краіне не было свабодных і справядлівых выбараў, з 2000 года не рэгіструюцца палітычныя партыі, апошнім часам сталі зноў з'яўляцца палітзняволеныя. Еўрапарламент заклікаў Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыю на выкананне смяротнага пакарання. Еўрадэпутаты выступілі за міжнародны кантроль за будаўніцтвам АЭС у Астравецкім раёне, паколькі там "не вырашаныя праблемы бяспекі".
"Адчуванне адно — "дэжавю" ці "мы гэта ўжо праходзілі", — цытуе словы начальніка ўпраўлення інфармацыі, прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка БЕЛТА. — Дадзены дакумент не толькі не адлюстроўвае духу бягучага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, але і наносіць відавочную шкоду хрупкаму працэсу нармалізацыі нашых адносін".
Па словах Мірончыка, шэраг абсалютна ілжывых пасылаў і сцвярджэнняў сведчыць аб адсутнасці ў еўрапарламентарыяў нават жадання зразумець тое, што адбываецца ў Еўрапейскім рэгіёне, а таксама пра тое, што захоўваюцца негатыўныя адносіны да Беларусі.