У Мінску з'явяцца начныя маршруты грамадскага транспарту
Такія змены плануецца ўвесці з наступнага года.
Хутчэй за ўсё новыя маршруты злучаць вакзал з некаторымі буйнымі жылымі раёнамі і будуць працаваць з 00.00 да 6.00-7.00, пішуць "Мінск-Навіны".
Праезд у начных аўтобусах будзе каштаваць прыкладна 20 тысяч рублёў. Апытанні мінчукоў з гэтай нагоды паказалі, што яны гатовыя плаціць такую суму, бо яна нашмат меншая за кошт праезду ў таксі. Хутчэй за ўсё, на такіх маршрутах будуць выкарыстоўвацца аўтобусы сярэдняй або малой умяшчальнасці.
Фота — minsknews.by