У Мінску з'явяцца начныя маршруткі (расклад)
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з аўторка, 20 студзеня.
З 20 студзеня ў Мінску з'явяцца начныя маршруты грамадскага транспарту. У якасці эксперыменту выбраны два напрамкі: чыгуначны вакзал — Малінаўка і чыгуначны вакзал — Шабаны. Маршруткі будуць курсіраваць раз у гадзіну, пачынаючы з гадзіны ночы і да 5-й раніцы. Калі такія познія рэйсы стануць папулярнымі ў мінчукоў, маршруткі пусцяць і ў іншыя мікрараёны, паведамляе тэлеканал СТВ.
Мікрааўтобусы маршруту № 803-ТК "Вакзал — ДС "Шабаны" будуць адпраўляцца ад прыпынку "Вакзал" на вуліцы Бабруйскай у 1.15, 2.15, 3.15, 4.15, 5.15 ды паедуць ў прамым напрамку па вуліцы Ульянаўскай, Свярдлова, Партызанскім праспекце, вуліцах Сяліцкага, Бачылы; у зваротным напрамку — па вуліцах Бачылы, Сяліцкага, Партызанскім праспекце, вуліцы Свярдлова, плошчы Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай.
Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", машыны, якія працуюць на маршруце № 874-ТК "Вакзал — ДС "Малінаўка-4", будуць адпраўляцца ад прыпынку "Вакзал" на вуліцы Бабруйскай ў 1.11, 2.11, 3.11, 4.11, 5.11 і паедуць у абодвух напрамках па вуліцах Бабруйскай, Клары Цэткін, праспекце Дзяржынскага, вуліцы Алібегава, праспекце Газеты "Праўда", Любімава, Дзяржынскага, вуліцах Ясеніна, Рафіева, Слабадской.
На кожным з гэтых маршрутаў будзе працаваць па адным аўтамабілі Mercedes Sprinter. Кошт праезду ў начной маршрутцы складзе 30000 рублёў.
Пасажырам, якія выкажуць жаданне даехаць на гэтых маршрутках у цэнтр горада з Малінаўкі або Шабаноў, транспартнікі рэкамендуюць падыходзіць на канчатковыя пункты трохі загадзя. Арыентыровачны час рэйса ў адзін бок ноччу — каля 25 хвілін.
На відэа інфармацыю пра начныя маршруткі гл. ад 5.20.
Фота: СТВ