У Мінску злодзей залез у кватэру праз незачыненыя дзверы балкона
Яго аператыўна затрымаў АМАП.
Непрацоўны 36-гадовы мінчанін залез у чужую кватэру праз незачыненыя балконныя дзверы. Ідэя абакрасці кватэру ўзнікла ў яго спантанна: ён праходзіў па вуліцы Нававіленскай і заўважыў, што ў адным з дамоў у кватэры на першым паверсе незамкнёны балкон.
Зламыснік вырашыў рызыкнуць і прабраўся туды. Праз балкон ён трапіў на кухню, адкуль і скраў адтуль пакет з прадуктамі і прас. Гаспадыня кватэры, якая была ў той момант у суседнім пакоі, пачула падазроны шум, але не змагла перашкодзіць злодзею — ён уцёк.
Затрымаў яго патруль АМАПаўцаў на праспекце Пераможцаў, бо супадаў па прыкметах з падазраваным у здзяйсненні крадзяжу. Пры сабе ён меў і скрадзеныя рэчы. Раней у зламысніка неаднаразова былі судзімасці і адміністратыўныя правапарушэнні.
Па факце крадзяжу праводзяць разбіральніцтва, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота з архіву