У Мінску зламыснік абакраў знаёмага ў царкве (фота)
Грошы ён патраціў у казіно, а скрадзены пашпарт спрабаваў спаліць.
20-гадовы мінчук абакраў свайго знаёмага ў царкве. Пацярпелы запрасіў яго туды папіць гарбаты. Зламыснік заўважыў куртку, якая належыла яго знаёмаму. У зручны момант ён праверыў яе кішэні і знайшоў каля 400 долараў, а таксама пашпарт.
Грошы малады чалавек патраціў у адным з мінскіх казіно, а пашпарт спрабаваў спаліць. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж", інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Фота — guvd.gov.by