У Мінску жанчына села на рэйкі перад электрычкай і загінула

У Мінску жанчына села на рэйкі перад электрычкай і загінула

У Мінску электрычка збіла жанчыну, яна загінула. Здарэнне адбылося ўвечары 30 сакавіка на станцыі "Мінск-Паўночны" ў раёне вуліцы Кальварыйскай. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МУС, жанчына выйшла з-за слупа і села на рэйкі. Яе збіла электрычка Беларусь — Мінск. Асобу загінулай высвятляюць праваахоўнікі. На выгляд ёй 60-70 гадоў.

Адзначаецца, што затрымка ў руху цягнікоў склала 17 хвілін.