У Мінску ўвечары 25 верасня ў ДТЗ загінулі чатыры чалавекі

У Мінску ўвечары 25 верасня ў ДТЗ загінулі чатыры чалавекі

У Мінску ўвечары 25 верасня ў трох дарожна-транспартных здарэннях у розных раёнах горада загінулі чатыры чалавекі. Апоўначы на Партызанскім праспекце аўтамабіль Honda сутыкнуўся са слупом. На месцы памерлі двое пасажыраў — 39-гадовы мужчына і 23-гадовая дзяўчына. Яшчэ адзін пасажыр быў шпіталізаваны. Кіроўца з месца здарэння ўцёк, у яго адносінах распачалі крымінальную справу, інфармуе БЕЛТА.

Каля 21-й гадзіны на вуліцы Прытыцкага пад коламі матацыкла Honda загінула 84-гадовая жанчына, якая пераходзіла яе па-за пешаходным пераходам. Матацыкліст (у яго адносінах распачалі крымінальную справу) і яго пасажыр шпіталізаваныя.

На 17-м кіламетры МКАД каля 20-й гадзіны адбылася аўтааварыя з удзелам Peugeot і Audi. У выніку пад колы трапіла жанчына, якая пераходзіла праезную частку, яна загінула. Распачатая крымінальная справа.

Фота: ria.ru