Жудасная аварыя пад Светлагорскам: 6 загінулых

На месцы ДТЗ
Страшная аварыя адбылася позна вечарам 10 кастрычніка ў Светлагорскім раёне. У выніку ДТЗ загінулі шэсць чалавек, каля дзесяці трапілі ў бальніцу. Медыкі пакуль не каментавалі ступень цяжкасці іх траўмаў.
У ДТЗ удзельнічалі адразу некалькі транспартных сродкаў. Спачатку маршрутка сутыкнулася з трактарам, пасля чаго вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў лабавую частку пазадарожніка “Фольксваген”. Як расказаў “Анлайнеру” сведка здарэння, кіроўца маршруткі зашмат позна заўважыў трактар.
Трагічная аварыя адбылася на 72-м кіламетры аўтадарогі Р-31, напрамкам Бабруйск — Мазыр — мяжа з Украінай.
У Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што лячэнне пацярпелых у аварыі знаходзіцца на кантролі.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэксу, максімальнае пакаранне — да сямі гадоў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.