Восем чалавек былі шпіталізаваныя пасля аварыі пад Вілейкай

Аварыя пад Вілейкай / МУС Беларусі
Восем чалавек трапілі ў шпіталь пасля аварыі пад Вілейкай, якая здарылася 15 верасня каля 21:00, паведамляе прэс-служба МУС.
25-гадовы мінчук ехаў на аўтамабілі УАЗ з прычэпам. Кіроўца дапусціў занос прычэпа і той стукнуўся ў сустрэчны мікрааўтобус "Пежо". Ад удару "бусік" з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
У ім ехалі 15 пасажыраў — работнікі аднаго з прадпрыемстваў Мінскага раёна. Восем пасажыраў давялося шпіталізаваць з рознымі траўмамі.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.