Асобна ад Офіса: чаму Сяргей Ціханоўскі зноў паляцеў у ЗША — эфір

Вадзім Пракоп'еў

Вадзім Пракоп'еў / Еўрарадыё

“Мірны план па Украіне”, распрацаваны ЗША (кажуць, што ў супрацы з Расіяй), нарэшце быў перададзены Зяленскаму. Тое, што пра той план на дадзены момант вядома — Украіне ізноў спрабуюць выкруціць рукі і прымусіць да міра на ўмовах спрэчных, скажам так. У цень гэтай навіны адыйшоў факт таго, што да Мінска чамусьці ніяк не можа даехаць спецпраўстаўнік Трампа ў Беларусі Джон Коўл. А паводле слоў Лукашэнкі, такая сустрэча адбудзецца не раней снежня. Калі адбудзецца. І гэта больш важна, чым нядаўні чарговы скандал з удзелам Сяргея Ціханоўскага. Які, дарэчы, цяпер ізноў знаходзіцца ў ЗША.

Што ў медыяпрасторы ЗША кажуць пра мірны план па Украіне і якое дачыненне ён мае да Беларусі? Чаго Сяргей Ціханоўскі ізноў паляцеў ў ЗША і якая карысць ад яго паездак на фоне скандалу з Офісам? Якія чаканні ад слуханняў Ціханоўскай у КР і ў якім стане сёння знаходзяцца дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.