На МКАД загінуў 19-гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў слуп

На МКАД загінуў 19-гадовы вадзіцель — ён урэзаўся ў слуп

На МКАД загінуў 19-гадовы вадзіцель — ён урэзаўся ў слуп / Onliner

Сёння каля 11:20 на знешнім кальцы МКАД, непадалёк ад 4-га кіламетра, адбылася смяротная ДТЗ. Паводле папярэдніх звестак, 19-гадовы вадзіцель аўтамабіля Seat не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезджай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.

Ад атрыманага траўм малады чалавек загінуў на месцы. 21-гадовы пасажыр выжыў — яго даставілі ў бальніцу для абследавання.

"Другога ўдзельніка аварыі не бачыў. На асфальце сляды заносу, якія вядуць прама ў слуп. Пацярпелых таксама не бачыў. Калі я праязджаў, супрацоўнікі МНС толькі пачыналі глядзець, як рэзаць машыну. Медыкі стаялі ўбаку", — распавёў падрабязнасці аварыі адзін з відавочцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.