Пра турму, вайну, эміграцыю і канцэрты сусветных зорак — эфір з Шульманам

Генадзь Шульман

Генадзь Шульман / Еўрарадыё

“Пра тое, як там” сёння, на вялікі жаль, ужо добра ведае вельмі шмат беларусаў. Якія пасля падзей 2020 года прайшлі і працягваюць праходзіць праз катаванні лукашэнкаўскай сістэмай “турэмнага перавыхавання”. Да ўсяго, людзі, якія вызваліліся апошнім часам, распавядаюць, як жыццё за кратамі змянялася з часам і што “адсідкі” 7-10 гадоў таму не ідуць ні ў якая параўнання з умовамі ўтрымання зняволеных сёння. Тым не менш, любы досвед цікавы і, што найперш, цікава, як чалавек спраўляўся з выпрабаваннямі, якія чакаюць за сценамі турмы ці калоніі.

Што (ці хто) прывяло на лаву падсудных вядомага музычнага прадзюсара і арганізатара канцэртаў сусветных зорак і пры чым тут Лукашэнка? Якімі былі ўмовы выжывання за кратамі і як з імі справіўся чалавек з інтэлігентнай сям’і? Ці не запозна Шульман выправіўся у тур з прэзентацыяй сваёй кнігі на фоне таго, якім багатым стаў турэмны досвед у беларускага грамадства цягам апошніх гадоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музычны прадзюсар, пісьменнік Генадзь Шульман у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.