Сярод вызваленых з Беларусі ўкраінцаў — як мінімум адна палітзняволеная
Палітзняволеная Марыя Місюк пасля вызвалення
Пакуль невядома, колькі з вызваленых 31 грамадзян Украіны — палітвязні. Пра гэта паведаміла прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.
"Мы пакуль не маем пацверджаных звестак, колькі сярод гэтых 31 чалавек з'яўляюцца палітзняволенымі. У любым выпадку, людзі знаходзіліся ў закладніках рэжыма, і добра, што яны цяпер на шляху дадому. Кожнае вызваленае жыццё — гэта важны вынік і для чалавека, і для яго сям’і".
Але ўжо ёсць як мінімум адзін палітвязень сярод вызваленых украінцаў. Гэта Марыя Місюк, якую затрымалі за "тэрарызм" яшчэ непаўнагадовай.
Ва Украіне іх сустракаў асабіста кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў.