Якая будучыня ў беларуска-украінскіх адносінах і пры чым тут “каліноўцы” — эфір
Ігар Кізім
З 11 па 15 лістапада ў Львове, Астрогу і Кіеве праходзіў 4 Форум Астрожскіх. Як пра яго напісалі арганізатары: “маштабная платформа для дыялогу паміж украінскімі і беларускімі экспертамі, палітыкамі, дыпламатамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці пра сучаснасць і будучыню развіцця двухбаковых адносін”. І сапраўды, на Форум прыехала шмат знаных экспертаў. Іншая справа, што не ўсе засталіся задаволеныя вынікам як пачатага, так і прапанаванага. Ды й будучыня “двухбаковых адносін” выглядае не вельмі пазітыўна.
Што з сябе ўяўляе Форум Астрожскіх і чаго сам Кізім чакаў ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве? Ці ёсць да гэтага Форуму цікавасць з боку ўкраінскай улады і ці магчыма праз такі фармат вырашаць праблемныя пытанні? Ці ёсць у Кіева стратэгія адносна Беларусі і якой бачыць Кізім будучыню адносін беларусаў і ўкраінцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі, экс-амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім у 14:00.