У аварыі пад Оршай пацярпела маладая следчая — СМІ

Ганна Макарэвіч / СК
Смяротная аварыя адбылася ў нядзелю, 10 жніўня, каля вёскі Брылі на дарозе Орша-Дуброўна. Падчас ДТЗ пацярпелі 23-гадовая пасажырка і 26-гадовая кіроўца, 56-гадовая пасажырка загінула.
Як піша сайт Orsha.eu, 26-гадовая кіроўца — гэта следчая з Дубровенскага Следчага камітэта Ганна Макарэвіч. У 2022 годзе яе прызналі адной з найлепшых супрацоўнікаў аддзялення. Жанчына, якая загінула ў выніку аварыі, — гэта маці маладой следчай.
Рэдакцыя Orsha.eu прааналізавала фота і відэаматэрыялы з месца аварыі і прыйшла да высновы, што жанчына не справілася з кіраваннем аўто: іншых аўтамабіляў — удзельнікаў ДТЗ не відаць. Мяркуючы па ўсім, машына вылецела ў кювет і некалькі разоў перакулілася. 23-гадовую пасажырку давялося даставаць з машыны з дапамогай ратавальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.