Анарха-дэмакратыя альбо за што на Дзядка накінуліся ворагі Ціханоўскай — эфір

Мікола Дзядок

Мікола Дзядок

Больш за два месяцы прайшло з 11 верасня 2025 года, калі ў складзе групы з 52 закладнікаў рэжыму анархіст Мікола Дзядок быў вызвалены і прымусова вывезены з Беларусі. За гэты час Мікола паспеў уз’яднацца з сям’ёй, аднавіць свае кантакты ў анархісцкім руху, а таксама сацыяльныя сеткі і ютуб-канал ды вярнуцца ў інфармацыйную прастору. І трапіў як у палітычны, так і ў сексуалізаваны скандалы. А вось чаго так і не здолеў пакуль зрабіць, так гэта вырашыць пытанне з легалізацыяй і атрыманнем дакументаў. 

Ці хапіла часу аднавіць фізічнае і псіхалагічнае здароўе і разабрацца ў тым, што змянілася за 5 гадоў у нашым жыцці ды дзе мы на сёння ўсе апынуліся? Ці ёсць разуменне, што беларусам сёння рабіць для перамогі над рэжымам і чаму на яго так накінуліся праціўнікі Ціханоўскай? Як бачыць сітуацыю з абвінавачваннямі ў свой бок ад колішняй сяброўкі і якія з гэтай сітуацыі бачыць выхады?  Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітвязнем, журналістам, пісьменнікам і актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.