Не адмова — проста чакайце? Як сістэма ставіць на паўзу транс-пераход у Беларусі

Трансгендарный пераход на паўзе

Трансгендарный пераход на паўзе / Euroradio/ChatGPT

Сэксалагіня Аляксандра Кучынская, якая працуе ў РНПЦ псіхічнага здароўя — адзіная надзея для сотняў беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць транспераход і прайсці працэдуру. Як раней пісала Еўрарадыё, у пачатку кастрычніка рэдкая спецыялістка пайшла на бальнічны, што паставіла працэс на паўзу — як мінімум на два месяцы.

Пацыенты нервуюцца — у той жа час ходзяць чуткі, што лекара ўжо быццам бы бачылі ў медыцынскай установе. 

Каб праверыць іх, наша журналістка ад імя трансгендарнага мужчыны патэлефанавала ў бальніцу і паспрабавала запісацца на прыём.

— Лекар цяпер на бальнічным, таму я не магу вас запісаць, пакуль яна не паправіцца. Набірайце ў панядзелак (24 лістапада) пасля 14:00.

— Можа быць, ёсць яшчэ нехта, да каго можна звярнуцца? Кажуць, ужо даўно хварэе.

— Не, яна — адзіны спецыяліст на рэспубліку. Іншых спецыялістаў у гэтай галіне ў Беларусі няма. У чацвер яна выйшла з бальнічнага пасля аперацыі, але потым сышла зноў, ужо па іншай прычыне.

З Мінска даносяцца скаргі, маўляў "запісацца да Кучынскай — той яшчэ квэст", "былі часы, калі я не магла трапіць на прыём па 5 месяцаў, не тое што па тры", "мне здаецца, яны спецыяльна ўзялі такую тактыку, каб менш людзей паспяхова праходзілі камісію", "ды і запісацца да ўролага таксама нерэальна. Знаёмыя распавядаюць, што прыходзяць да 8:00 і чакаюць пад дзвярыма, таму што інакш да яго не патрапіць. Калі прыйдзеш пазней, ён ужо можа пайсці на абход".

Пра тое, з якімі пытаннямі і праблемамі сутыкаюцца трансгендарныя асобы ў нашай краіне сёння, Еўрарадыё падрабязна пагаварыла з дырэктаркай беларускай транс-арганізацыі TG House Алісай Сармант.

Не отказ — просто подождите? Как система ставит на паузу транспереход в Беларуси
Дырэктарка TG House Аліса Сармант / facebook.com

— Варта пачаць з таго, што працэдура транс-пераходу ў Беларусі фактычна рэгулюецца адным лекарам. У краіне толькі адзін урач-сэксолаг мае права прымаць трансгендарных людзей на пастаноўку на ўлік у РНПЦ псіхічнага здароўя. Калі гэты лекар сыходзіць на бальнічны або ў адпачынак, можна казаць пра тое, што працэдура прыпыняецца. 

Цяпер праблема пагаршаецца тым, што ў канцы верасня гэты лекар Аляксандра Кучынская сыходзіла на бальнічны, як кажуць — праз экстранную шпіталізацыю. Таксама нам стала вядома, што адзіны уролаг, які прымае трансгендарных пацыентаў па яе накіраванях, сышоў на паўгода ў адпачынак. У адсутнасці гэтых двух лекараў працэдура прыпынілася. 

Без Кучынскай, якая выдае накіраванні, у тым ліку на абавязковае псіхічнае абследаванне, нічога рабіць немагчыма.

Мы звяртаем увагу на гэта цяпер, паколькі раней не было такога, каб два вядучых спецыяліста адначасова сыходзілі на бальнічны або ў адпачынак.

Усё гэта вельмі дзіўна, улічваючы агульную тэндэнцыю: апошнія два-тры гады людзям часта адмаўляюць у трансгендарным пераходзе. 

Відавочна, што калі лекары сыходзяць на паўгода ў адпачынак або на доўгі бальнічны, ім трэба знайсці замену.

Яшчэ важны момант. У верасні была прынятая пастанова Міністэрства аховы здароўя №100, дзе гаворыцца пра тое, што пасада ўрача-сэксолага, які прымае транс-персон, пераназваная ва ўрача-псіхіятра-нарколага. Спецыялізацыя Кучынскай соответстует і гэтай пасадзе, але атрымліваецца, што зараз афіцыйна пацыентаў прымае не ўрач-сэксолаг, а ўрач-псіхіятр-нарколаг. 

Я лічу, што гэта поўны абсурд і прыклад агульнай тэндэнцыі, якая звязана з праблемамі доступу да лекараў, а таксама з далейшай паталагізацыяй і стыгматызацыяй трансгендарнасці. Нагадаю, што ў Беларусі трансгендарнасць дагэтуль трактуецца як псіхічнае расстройства ("расстройства палавой ідэнтычнасці"), хоць у адпаведнасці з МКБ-11 яна была афіцыйна выключаная з псіхічных расстройстваў. 

Усё гэта ў сукупнасці не выклікае вясёлкавых перспектыў у далейшым. У снежні ў Беларусі павінна збірацца чарговая камісія, якая дае дазвол на змену дакументаў, у каго гэта першая камісія або другая, калі гаворка пра хірургічную карэкцыю і гармонатэрапію. Пакуль што не зразумела, хто яе будзе праводзіць. Людзі знаходзяцца ў поўнай нявызначанасці, таму што яны не могуць атрымаць дакладную інфармацыю — пішуць пра тое, што тыднямі не могуць запісацца да лекара. Рэзюмуючы, усё робіцца для таго, каб неяк дэзарыентаваць людзей, каб яны страцілі надзею, што яны змогуць ажыццявіць гэты пераход. 

З аднаго боку магчымасць ажыццявіць трансгендарны пераход ёсць, з другога — з'яўляюцца разнастайныя перашкоды для таго, каб жадаючыя альбо адмовіліся ад пераходу, альбо з-за зацягвання працэдуры гадамі віселі ў нявызначаным статусе. 

— Ці бывае такое, што адгаворваюць ад працэдуры?

— Калі казаць пра транс-жанчын, некалькі чалавек пісалі, што ім не давалі накіравання да спецыялістаў, бо на думку Кучынскай, яны вырашылі ажыццявіць пераход, каб адкасіць ад войска. За апошнія паўгода я чула пра такое неаднаразова. Што тычыцца транс-мужчын, то іх часта просяць задумацца пра дзяцей, якіх яны ўжо не змогуць нарадзіць пасля аперацыі. Такое ёсць.

Не отказ — просто подождите? Как система ставит на паузу транспереход в Беларуси
Не отказ — просто подождите? Как система ставит на паузу транспереход в Беларуси

— І апошняе пытанне. Вы кажаце, што пачасціліся выпадкі, калі трансгендарных жанчын папракаюць у тым, што яны хочуць ажыццявіць пераход, каб адкасіць ад войска. Вы ўжо прайшлі такі пераход. Гэта рэальна можа быць для кагосьці альтэрнатывай?

— Раней гэтага таксама чамусьці не было. Проста там вышэй хтосьці дадумаўся да такой рэакцыі і спусціў уніз — лекары паўтараюць. Трансгендарны пераход — гэта ж не так проста. Гэта комплексная працэдура, трэба праходзіць кучу абследаванняў, наведваць сэксолага і псіхолага, ляжаць у стацыянары, камісіі…

Год — гэта мінімум, але на практыцы выходзіць паўтара ці нават два.

Які можа быць адкос ад войску? Занадта складаны шлях, так скажам. Потым яшчэ мяняць дакументы, усім нешта даказваць. Проста, як я ўжо казала, цяпер робіцца ўсё магчымае, каб адгаворваць людзей ад пераходу, чыніць перашкоды і цягнуць час. Для галачкі даваць некалькі дазволаў — і ўсё.

Разлік на тое, што людзі перадумаюць. Чыноўнікі разглядаюць самаідэнтыфікацыю чалавека, як часовую хацелку. На жаль яны не думаюць, што такімі сваімі дзеяннямі могуць прывесці да таго, што сярод транс-людзей можа падвысіцца колькасць суіцыдаў. Гэта сусветная тэндэнцыя. Я ўжо не кажу пра пагаршэнне ў цэлым псіхічнага стану чалавека, калі ён сыходзіць у дэпрэсію і можа здзейсніць нейкія неабдуманыя дзеянні. Усё гэта вельмі ўплывае на псіхічнае здароўе ў нашым грамадстве. 

Я лічу, што з боку лекараў чыніць перашкоды трансгендарным людзям у ажыццяўленні пераходу абсалютна недапушчальна. Таму што калі вы выбралі такую спецыяльнасць, вы павінны дапамагаць, а не пагаршаць становішча сваіх пацыентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.