Базавая велічыня з Новага года павялічыцца да 45 рублёў

Грошы 

Грошы  / Euroradio

Памер базавай велічыні з 1 студзеня 2026 года складзе 45 рублёў. ️Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.

На цяперашні час базавая велічыня — 42 рублі. Такім чынам павелічэнне складзе 3 рублі.

Ад памеру базавай велічыні залежыць шэраг сацыяльных выплат (дапамогі, стыпендыі, матэрыяльная дапамога ды іншыя). Таксама ў базавых велічынях вызначаюцца асобныя плацяжы ў бюджэт — дзяржпошліна, штрафы, іншыя плацяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.