Еўрапейскія лідары зноў паляцяць да Трампа абмяркоўваць яго план па Украіне

Дональд Трамп

Дональд Трамп / AFP, MANDEL NGAN

Еўрапейскі дэсант ізноў плануе ляцець у Вашынгтон. 

Лідары Старога Свету збіраюцца абмеркаваць з Трампам яго план па завяршэнню вайны ва Украіне

Як піша The Guardian, на наступным тыдні ў ЗША паляціць прэм'ер Брытаніі Кір Стармер. Акрамя таго, разглядаюць магчымасць тэрміновай паездкі ў Вашынгтон лідары Францыі, Германіі і Італіі. 

Мірны план Трампа, акрамя іншага, прадугледжвае ролю і еўрапейскіх краін як у аднаўленні Украіны, так і ў гарантыях бяспекі. Але, як высветлілася, складаўся план без удзелу саюзнікаў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.