У Мінску ў аўтааварыю трапіла машына, у якой было двухгадовае дзіця
У Мінску ў аўтааварыю трапіла машына, у якой было двухгадовае дзіця. Здарэнне адбылося ў сераду каля метро “Каменная горка”, на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчына. Там сутыкнуліся два легкавікі, адным кіраваў мужчына, іншым — жанчына. Легкавік апошняй перакуліўся. Пацярпелую з траўмамі галавы шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі. Разам з ёй у машыне на заднім сядзенні была двухгадовая дзяўчынка. Яе выратавала аўтакрэсла. Дзіця для агляду завезлі ў бальніцу, паведамляе belta.by.
Фота: БЕЛТА