У Мінску сёння Дзень без аўтамабіля (спіс мерапрыемстваў)

У Мінску сёння Дзень без аўтамабіля (спіс мерапрыемстваў)

22 верасня для пешаходаў і веласіпедыстаў вылучаецца зона на вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава. Па рашэнні Мінгарвыканкама рух на гэтым участку вуліцы будзе перакрыты з 6.00 да 24.00. А з 16.00 да 21.00 тут будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы.

Для дзяцей аквагрым і твістынг, фігурнае ваджэнне веласіпеда. У спартыўнай зоне будуць праходзіць ролер-школа InMove, сацыяльныя танцы ад школы KVARTAL, Street Workout, велашоў ад МінскТрыал.

Гледачы змогуць таксама ўбачыць машыну-пярэварацень ад МНС і шоў-конкурс ровараў, наведаць выставу ровараў ад "Мотавела", фотавыставу "Мінск стары і новы", пляцоўку Мінскага велатаварыства і Цэнтра экалагічных рашэнняў, пункт страхавання бяспекі веласіпедыстаў ад Белдзяржстраху, а таксама пабываць у веламайстэрні "Круці педалі".

 

Завершыцца свята велапрабегам ад вуліцы Леніна па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай Бібліятэкі, у якім могуць прыняць ўдзелу ўсе жадаючыя (для ўдзельнікаў абавязкова наяўнасць ліхтарыкаў). Велапрабег стартуе ў 21.00, паведамляе БелТА. Уладальнікі аўтамабіляў 22 верасня могуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце Мінска пры прад'яўленні пасведчання кіроўцы і тэхнічнага пашпарта на машыну.