У Мінску сёння чакаюць расійскага прэм'ера Міхаіла Мішусціна

Апошні раз Міхаіл Мішусцін прылятаў у Мінск у красавіку​ / БЕЛТА
Апошні раз Міхаіл Мішусцін прылятаў у Мінск у красавіку​ / БЕЛТА

Заўтра, 28 траўня, у Мінску пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД, але расійскага прэм'ера Міхаіла Мішусціна ў Мінску чакаюць ужо сёння.

Аб працоўным візіце Мішусціна 27-28 траўня ў Беларусь паведамляе ТАСС. Мяркуецца, што акрамя працы ў рамках саміту СНД, адбудзецца сустрэча расійскага прэм'ера з беларускім калегам Раманам Галоўчанкам.

Аб гэтай сустрэчы кіраўнікі ўрадаў дамовіліся 24 траўня падчас тэлефоннай размовы. Адной з тэм гэтай размовы быў інцыдэнт з самалётам Ryanair. Беларускі бок тады паведамляў, што Галоўчанка інфармаваў расійскага калегу аб тым, што адбылося, і пра "тыя недружалюбныя і правакацыйныя дзеянні еўрапейскіх дзяржаў, якія прымаюцца ў дачыненні да Беларусі".

На заўтра запланавана таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.