Расія і Беларусь зладзілі дэзінфармацыйную атаку — віцэ-прэм'ер Польшчы

Кшыштаф Гаўкоўскі / PAP
Пасля начной атакі беспілотнікаў супраць Польшчы пачалася дэзінфармацыйная атака, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі. Пра гэта заявіў міністр лічбавай трансфармацыі і намеснік прэм'ер-міністра Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі.
"Расія і Беларусь распаўсюджваюць дэзінфармацыю пра атаку беспілотнікаў на Польшчу", — перадае rmf24.pl яго словы. Ён падкрэслівае, што атака была спланаваная і праведзеная Расіяй.
"Украіна не ўцягвае Польшчу ў вайну. Тыя, хто сцвярджае адваротнае, хлусяць", — заяўляе польскі міністр.
Паводле яго, аб'ём дэзінфармацыі ў інтэрнэце пастаянна расце. У гэтай арганізаванай аперацыі ён вінаваціць спецслужбы Расіі і рэжыму Лукашэнкі. Гаўкоўскі заявіў, што аперацыя скіраваная на прасоўванне расійскага наратыву пра тое, хто, чаму і як дапамог беспілотнікам прыбыць на тэрыторыю Польшчы.
У ноч на 10 верасня ў паветраную прастору Польшчы заляцелі 19 расійскіх дронаў. У гатоўнасць былі прыведзеныя сілы СПА, у паветра ўздымалася авіяцыя Польшчы і NATO.
W związku z bezprecedensowym naruszeniem polskiej przestrzeni powietrznej od wczesnych godzin porannych służby odpowiedzialne za cyberbezpieczeństwo we wzmożony sposób monitorują sytuację i są w stanie podwyższonej gotowości.
— Krzysztof Gawkowski (@KGawkowski) September 10, 2025
W trybie nadzwyczajnym zwołane zostało Połączonego…
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.