Ці запрацуе "5 артыкул" NATO пасля расійскай атакі дронамі па Польшчы — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
9 верасня стала вядома, што Польшча закрывае межы з Беларуссю з-за пагрозы, якую нясуць беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025", і ўжо ноччу расійскія дроны атакавалі Польшчу. Для іх знішчэння ўзнімалася авіяцыя, і паведамляецца, што частка дронаў была збітая. Адначасова чарговы шпіёнскі скандал набірае моц у Еўропе. Што адметна, гэтым разам адзначыліся спецслужбы… Беларусі. Менавіта па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Беларусі і быў затрыманы ў Румыніі былы намеснік дырэктара Службы разведкі і бяспекі Малдовы Аляксандр Балан. Але на гэтым справа не скончылася: Балан уваходзіў у сетку агентаў, іншыя ўдзельнікі якой дзейнічалі ў Чэхіі і ў Польшчы.
Ці стане атака расійскіх дронаў па Польшчы падставай для задзейнічання краінамі NATO "5 артыкула"? Ці гатвая Еўропа супрацьстаяць дзеянню варожых спецслужб і як гэтая сітуацыя можа адбіцца на беларускай дыяспары? Чаму Лукашэнка не рэагуе на заклікі Трампа вызваліць “1400 закладнікаў з-за кратаў” і ці пераканаюць прэзідэнта ЗША абстрэлы Польшчы і ўкраінскіх гарадоў у неабходнасці нарэшце націснуць на Пуціна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.