Курс долара ў Беларусі ў сераду вырас яшчэ на 2,5 капейкі

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах, якія адбыліся 10 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, курс долара павялічыўся на 2,49 капейкі і паказаў максімальны рост за амаль пяць месяцаў.

Еўра падаражэў болей чым на 1 капейку і дасягнуў 3,6 рубля — гэта максімум за восем месяцаў. Расійскі рубель знізіўся да мінімуму амаль за паўгода.

Вынікі валютных таргоў 10 верасня:

Долары ЗША: 3,0841 (+0,0249 / +0,81%);
Еўра: 3,6000 (+0,0120 / +0,33%);
Расійскі рубель: 3,6397 (-0,0244 / -0,67%);
Кітайскі юань: 4,3246 (+0,0431 / +1,01%).

Курс долара ў Беларусі ў сераду вырас яшчэ на 2,5 капейкі
Курсы валют 10 верасня / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.