У аўторак курс долара вырас амаль на 4 капейкі

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На таргах 9 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара падскочыў амаль на 4 капейкі і прадэманстраваў максімум за апошнія 4,5 месяца.
Еўра пасля ўчарашняга росту працягнуў даражэць і падняўся да максімуму амаль за 8 месяцаў. Пры гэтым расійскі рубель знізіўся да чатырохмесячнага мінімуму.
Вынікі валютных таргоў 9 верасня:
Долары ЗША: 3,0592 (+0,0378 / +1,25%);
Еўра: 3,5880 (+0,0480 /| +1,36%);
Расійскі рубель: 3,6641 (-0,0252 / -0,68%);
Кітайскі юань: 4,2815 (+0,0550 / +1,30%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.